Па ініцыятыве Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу гэтая традыцыя прадаўжаецца і ў 2017 годзе.
– Акцыя праходзіць на працягу ўсяго зімне-стойлавага перыяду, – расказаў старшыня райкома прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса Юрый Аляксандравіч Адула. – Галоўная задача, якую мы паставілі перад сабой, – не толькі наведаць малочна-таварныя фермы і комплексы, але сустрэцца і пагутарыць з людзьмі і незалежна ад вытворчых паказчыкаў адзначыць лепшых працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны. Людзі павінны ведаць, што іх нялёгкая праца не застаецца незаўважанай.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК і старшыня прафсаюзнай “пярвічкі” КСУП “Варняны” Таццяна Эдмундаўна Лісоўская падчас ранішняй дойкі наведалі малочна-таварныя фермы “Карвэлі”, “Варона”, “Трокенікі”. Нягледзячы на тое, што ў тэхнічным аснашчэнні яны значна саступаюць комплексам, даяркі і жывёлаводы тут працуюць гэтак жа плённа, як і іх папярэдніцы.
Падчас сустрэчы з прафсаюзнымі лідарамі працаўнікі ферм уздымалі праблемныя пытанні. Так, да прыкладу, працаўнікоў МТФ “Карвэлі” турбавала закрыццё магазіна ў вёсцы Карвэлі. Час прыезду аўтамагазіна супадае з ранішняй дойкай, а бліжэйшы стацыянарны магазін знаходзіцца ў пяці кіламетрах ад вёскі. Прадстаўнікі прафсаюзнай арганізацыі абяцалі дапамагчы вырашыць гэтае, і не толькі, пытанне.
Па просьбе старшыні райкама калектывы ферм самастойна вызначылі лепшых работнікаў. У гэты дзень падарункі атрымалі аператары машыннага даення МТФ “Трокенікі” Ганна Лукашэвіч, Марыя Вашкевіч; аператары машыннага даення МТФ “Варона” Наталля Яновіч, Тарэса Лойка; брыгадзір МТФ “Карвэлі” Таццяна Сянюць, жывёлавод МТФ “Карвэлі” Станіслаў Вашкевіч.
За некалькі дзён да жаночага свята падарункі атрымалі аператары машыннага даення МТК “Рытань” саўгаса “Падольскі” Валянціна Малаховіч, Тарэса Раўда і Алена Чарняўская.
А.Гануліч, Астравецкая праўда