МЫ - ОБЪЕДИНЯЕМ!
ЛЮБИТЬ ЛЮДЕЙ, РАБОТАТЬ ДЛЯ ЛЮДЕЙ!
Островецкая районная профсоюзная организация
Белорусского профессионального союза работников агропромышленного комплекса
231201 ул. Октябрьская, 5 г. Островец
тел/факс: +375159179353
Рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод» працягваецца на Астравеччыне ўвесь зімне-стойлавы перыяд.
Нагадаем: ужо падарункі і Падзякі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымалі працаўнікі КСУП «Гудагай», а на гэтым тыдні – жывёлаводы РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі».
У гэтай гаспадарцы, у адрозненне ад іншых, вытворчасцю малака займаюцца толькі на малочна-таварных комплексах «Рытань» і «Падольцы», на іншых фермах – вырошчваннем і адкормам буйной рагатай жывёлы. Дарэчы, па выніках раённага сельскагаспадарчага спаборніцтва, якія штогод напярэдадні прафесійнага свята аграрыяў падводзіць упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, РУП «Астравецкі саўгас «Падольцы” займае ІІІ месца, прапусціўшы наперад толькі «малочнага» і «мяснога» флагманаў – КСУП «Гудагай» і «Гервяты» адпаведна.
З прафсаюзнымі лідарамі аграрыяў і гаспадаркі Юрыем Адулам і Людмілай Казлоўскай наш карэспандэнт пабываў на ўсіх комплексах і фермах РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі».
З першых вуснаў
Юрый Адула, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК:
– Хлебаробы найбольш напружана працуюць з вясны да восені, зіма для іх больш спакойная, чаго не скажаш пра жывёлаводаў. Мэта прафсаюзнай акцыі – адзначыць работу людзей, незалежна ад вытворчых паказчыкаў; паглядзець, у якіх умовах яны працуюць; даведацца, што іх хвалюе.
Працаўнікам вёскі хочацца данесці: кожны работнік можа аздаравіцца, і прафсаюзная арганізацыя гатова ў гэтым яму дапамагчы. Да канца сакавіка дзейнічае акцыя: члены прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу могуць скарыстацца турам выхаднога дня і цалкам бясплатна цягам 3-х дзён адпачыць у санаторыі, дзе прадугледжана 2-разовае харчаванне і аздараўленчыя працэдуры. Кошт адпачынку на больш працяглы тэрмін прафсаюзная арганізацыя аплаціць у памеры 25% ад пуцёўкі.
***
МТК «Рытань»
Без малога на комплексе ўтрымліваецца амаль 1,5 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы, з якой 800 – дойны статак. Надой ад каровы за студзень склаў 18,3 кілаграмы малака.
Алена Бараноўская працуе ветэрынарным урачом з 1994 года.
– Я мясцовая, нарадзілася ў Парцэль-Палянах, што каля Падольцаў. Жыць у вялікім горадзе ніколі не марыла. Пра мяне выслоўе: дзе нарадзілася, там і спатрэбілася, – расказвае пра сябе жанчына. – Хоць у ветэрынарыі мяняюцца тэхналогіі, з’яўляюцца лякарствы новага пакалення, але па-ранейшаму многае залежыць ад чалавека.
Ветурач Алена Бараноўская і даярка Алена Чарняўская з МТК «Рытань»
Гэтага меркавання прытрымліваецца і аператар машыннага даення Алена Чарняўская – дарэчы, віншаванні ад прафсаюза даярка прымала напярэдадні свайго дня нараджэння.
Лёс прывёў жанчыну на Астравеччыну з далёкай Караганды. Яна – адна з лепшых кандытараў у горадзе, калісьці нават і падумаць не магла, што стане адной з лепшых даярак, навучыцца прымаць ацёлы.
– У маёй групе каля 100 хворых і навацельных кароў, якія дояцца асобна ад асноўнага малочнага статка, – расказвае даярка. – Масцітныя каровы часам брыкаюцца – саскі баляць. Даільная зала, дзе працую, разлічана на 12 галоў і дазваляе сарціраваць жывёлу, у адрозненне ад асноўнай даільнай залы.
Жывёлаводу Вользе Слепіка, якая ў дзень нашага прыезду была ў адпачынку, паабяцалі перадаць падарунак.
***
Ферма «Падольцы»
Менавіта тут мы заспелі загадчыка Алімпію Валынец. Да слова, жанчына яшчэ «кіруе» і фермай у вёсцы Дуда.
– Як паспяваю? – з усмешкай перапытвае Алімпія Вікенцьеўна. – Проста! Да абеду тут, пасля абеду – там. Выдам муку, пракантралюю, пакуль работнікі жывёле яе раздадуць, – і на Дуду. Зімой, здараецца, пешшу круг даю – гэта каля 4-х кіламетраў, летам на скутары дабіраюся.
Загадчык ферм «Падольцы» і «Дуда» Алімпія Валынец
На ферме «Падольцы» разам з загадчыкам пра 400 галоў клапоціцца 5 працаўнікоў.
***
МТК «Падольцы»
У параўнанні са сваёй цёзкай фермай, малочна-таварны комплекс значна буйнейшы і больш сучасны – тут створаны камфортныя ўмовы для працы чалавека.
Валянціна Казлоўская працуе цялятніцай у саўгасе з 1996 года.
– Разам з 2-ма напарніцамі клапоцімся пра 300 рознаўзроставых цялят, – расказвае жанчына. –Дома чакаюць мае рагуля, кабанчыкі, куры… Не па-людску гэта – жыць на вёсцы і не трымаць гаспадарку.
Цялятніца Валянціна Казлоўская (МТК «Падольцы»)
Зусім нядаўна ў саўгасе Сяргей Бернюкевіч. Па словах маладога мужчыны, пэўны час ён працаваў у Астраўцы на хлебазаводзе, пазней – на кардоннай фабрыцы ў Альхоўцы, але вярнуўся на малую радзіму. Сяргей клапоціцца, каб кармавыя сталы дойных кароў не пуставалі, – і, відаць, у яго гэта добра атрымліваецца.
Юрый Адула віншуе Сяргея Бернюкевіча з МТК «Падольцы»
***
Ферма «Талюшаны»
Хоць і не можа пахваліцца сучасным рамонтам ці абсталяваннем, але тут пануе створаная рукамі работнікаў утульнасць, паўсюль чысціня.
Пасля заканчэння Ільянскага каледжа Павел Аўсюкевіч вярнуўся ў родны саўгас – працуе тут ужо два гады і пакідаць яго не збіраецца. Штодзень малады чалавек дабіраецца з Кямелішак на ферму ў Талюшаны на ўласнай машыне. Работу на месцы ў Кямелішках, нават не разглядвае: трымае «талюшанскі”, хоць невялікі, але дружны калектыў.
Маладыя кадры фермы «Талюшаны»: даглядчык Павел Аўсюкевіч
***
Ферма «Кямелішкі»
Не ўпершыню ў межах прафсаюзнай акцыі тут адзначаюць адных і тых жа работнікаў, якія з году ў год паказваюць добрыя вынікі ў гадоўлі буйной рагатай жывёлы.
Больш за 20 гадоў на ферме «Кямелішкі» працуе Тарэса Марцінкевіч. Доўгі час жанчына была даяркай. Калі дойны статак перавялі ў Рытань і Падольцы, стала даглядчыцай.
Пад апекай Святланы Будзько знаходзяцца бычкі дарошчвання. Пасля таго, як жывёліна набярэ вагу ў 250-280 кілаграмаў, яе пераводзяць на адкорм: у іншае памяшканне на ферме, а таксама ў «Стрыпуны» і «Падольцы».
***
Ферма «Стрыпуны»
Маленькі, але дружны калектыў працуе тут шмат гадоў. Жывёлаводы шкадуюць, што вёскі пакрысе выміраюць, але просяць не закрываць невялікія фермы, бо, дзякуючы ім, у маленькіх населеных пунктах яшчэ ёсць жыццё.
Уладзіслава Гарбачова, лічы, усё жыццё ў жывёлагадоўлі: у Літве працавала даяркай, у Беларусі – жывёлаводам.
– На Астравеччыну мяне прывяло каханне: выйшла замуж – пераехалі сюды, – расказвае жанчына. – Муж дапамагае клапаціцца пра быкоў: без яго, напэўна, не справілася б – кармы, канцэнтраты раздаём уручную.
Уладзіслава Гарбачова з фермы «Стрыпуны»
Что теряют работники, лишаясь профсоюзной организации?
Сегодня в коллективах нередко можно услышать вопрос: «Зачем нужен профсоюз?» Что же теряют работники, лишаясь профсоюзной организации?
Вступать и быть членом профсоюза следует для сохранения и повышения заработной платы и уровня своей жизни. В соответствии с действующим законодательством интересы работников при заключении коллективного договора может представлять только профсоюзная организация. Нет профсоюза – невозможно заключить коллективный договор, установить дополнительные льготы, гарантии, компенсации. Так, в нём можно предусмотреть:
Нет коллективного договора, значит наниматель единолично устанавливает формы, системы, и размеры оплаты труда, условия выплаты премий, доплат, надбавок, вознаграждений и других выплат стимулирующего характера; нет законного права на получение работниками части прибыли в виде дополнительных к действующему законодательству социальных выплат к отпускам, к юбилеям, на удешевление питания, проезд, оздоровление и других.
Действие коллективного договора распространяется и на руководителя предприятия.
Нет профсоюзной организации, нет профсоюзного комитета – значит, нет общественного контроля за соблюдением законодательства о труде и наниматель, единолично решает все вопросы, касающиеся трудовых отношений (приём, увольнение, переводы работников, нормирование труда, предоставление отпусков и т.д.).
Нет профсоюзной организации, нет профсоюзного комитета – значит, нет контроля за условиями и охраной труда на производстве (обеспечение средствами индивидуальной защиты, спецпитанием, санитарно-бытовыми условиями и помещениями), нет дополнительной компенсации за вред, причинённый работникам в результате увечья или иного повреждения здоровья.
Отсутствие профсоюза и коллективного договора неизбежно влекут утрату части прибыли организации из-за неурегулированности трудовых отношений, которые в ряде случаев без профсоюза не могут быть урегулированы. Примерами таких случаев могут служить: обязательность уведомления либо согласование с профсоюзом Правил внутреннего трудового распорядка, графиков трудовых отпусков. Нарушения данного порядка влекут при проверках государственных контролирующих органов применение экономических санкций организации, а это денежные средства, которые могли быть направлены на социальные нужды, материальную помощь работникам – членам первичных профсоюзных организаций.
Нет профсоюзной организации – значит, нет надёжной правовой защиты, бесплатной юридической консультации, адвокатской защиты в судах.
Если в учреждении, на предприятии произойдёт роспуск, ликвидация организации, то в отношении трудового коллектива автоматически перестают действовать свыше ста статей Трудового кодекса Республики Беларусь, которые отсылают нанимателя для согласования своих решений, либо к профсоюзному комитету, либо к коллективному договору и соглашению. В отношении данного коллектива также перестают действовать Закон Республики Беларусь «О профессиональных союзах» и многие другие законы.
СИЛА ПРОФСОЮЗНОЙ ОРГАНИЗАЦИИ – В ЕЁ МАССОВОСТИ, В СПЛОЧЁННОСТИ ЧЛЕНОВ ПРОФСОЮЗА, В ЭНЕРГИЧНОМ И ПРИНЦИПИАЛЬНОМ ПРОФСОЮЗНОМ КОМИТЕТЕ
ДАВАЙТЕ ЖЕ ВМЕСТЕ ДОБИВАТЬСЯ ЭТОГО
Вступив в профсоюз, работник – член профсоюза получает право:
Если Вы не член профсоюза, Вы лишаете себя указанной выше помощи и поддержки профсоюза и всегда остаетесь один на один с нанимателем!