Мы вместе!


Любить людей, работать для людей!

231201 г. Островец ул. Октябрьская, 5     тел. + 375 1591 7 93 53   e-mail: ostrovecapk@mail.ru




Главная » Новости » 11. 01. 2019

Акцыя “Наш жывёлавод” прайшла ў РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”

На Астравеччыне працягваецца прафсаюзная акцыя “Наш жывёлавод” – яна, нагадаем, распачалася напрыканцы мінулага года з КСУП “Міхалішкі”.

На гэты раз Падзячныя пісьмы і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымалі работнікі РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”.

IMG_9917.jpg

Са старшынёй прафсаюза аграрыяў Юрыем Адулам у гаспадарку выправіліся з самай раніцы, каб заспець працаўнікоў на месцы: на фермах ранішняя дойка заканчваецца значна раней, чым на комплексах. У Рытані да нас далучылася старшыня прафсаюзнай пярвічкі саўгаса Марына Яновіч.

Па словах Юрыя Аляксандравіча, сёлета райкам прафсаюза работнікаў АПК мае намер наведаць большасць ферм і комплексаў раёна, паглядзець, як працуюць людзі зімой, выслухаць іх пытанні, праблемы і пажаданні і, незалежна ад вытворчых паказчыкаў, адзначыць работу лепшых работнікаў на кожным жывёлагадоўчым аб’екце.

Да слова, летась падчас акцыі работнікі Астравецкага саўгаса “Падольскі” падчас сустрэчы з прафсаюзным лідарам наракалі на недахоп спецадзення, а працаўнікі некаторых ферм увогуле яго не мелі. Старшыня прафсаюзнай пярвічкі гаспадаркі Марына Яновіч запэўніла, што гэты недахоп выпраўлены: работнікам былі выдадзены гумовыя боты, цёплыя курткі, халаты і іншае спецадзенне. Забягаючы наперад адзначу, што словы Марыны Канстанцінаўны пацвердзіліся на месцах.

***

Ферма “Кямелішкі”

На ферма ў Кямелішках – некалі цэнтральнай сядзібе аднайменнага калгаса – займаюцца вырошчваннем і адкормам буйной рагатай жывёлы. Разам з загадчыцай Галінай Мечыславаўнай Прыстаўкай пра 829 галоў клапоцяцца 13 чалавек.

IMG_9888.jpg

Летась падчас візіту старшыні прафсаюза райкама работнікаў АПК у работнікаў фермы “Кямелішкі” было шмат пытанняў да Юрыя Аляксандравіча – сёлета многія з іх ужо не стаяць на парадку дня. На ферме адбыліся кадравыя перастаноўкі – і атмасфера ў калектыве значна палепшылася.

IMG_9897.jpg

Больш за 20 гадоў на ферме “Кямелішкі” працуе Тарэса Марцінкевіч. Шмат гадоў жанчына была даяркай, а з пераводам дойнага статка на комплексы ў Рытань і Падольцы перакваліфікавалася ў даглядчыцу.

IMG_9895.jpg

– Шмат гадоў збірала па вёсцы малако, потым пайшла на ферму. У маёй групе 180 цялят ва ўзросце ад месяца да паўгода. З раніцы чышчу кормасталы, раздаю канцэнтраты, выпойваю пастэрызаваным і падагрэтым малаком самых маленькіх, – расказвае цялятніца. – Жывёлу люблю. Дома трымаю вялікую гаспадарку: трох кароў, гусей, курэй, а вось са свіней “выбілася”. Сёння ў мяне выхадны, але калі патэлефанавала Мечыславаўна, хуценька ускочыла на ровар – і на ферму. Не прывыкла я да прыгожых слоў, але ўсё адно прыемна, што нашу працу бачаць і цэняць. Не горш за мяне, а можа і лепш, працуюць на ферме і іншыя жывёлаводы.

IMG_9892.jpg

Жанчына прызналася, што захоўвае віншавальныя лісты, граматы, атрыманыя за гады работы ў гаспадарцы. Падзячнае пісьмо ад райкама прафсаюза работнікаў АПК зойме сярод іх пачэснае месца.

***

Ферма “Стрыпуны”

Усяго пяцёра чалавек разам з загадчыцай працуе на гэтай невялікай ферме. Раздаваць кармы і канцэнтраты, перасцілаць клеткі – усё даводзіцца рабіць уручную. Верны памочнік жывёлаводаў у гэтай справе як і некалькі дзесяцігоддзяў таму, – не сучасны кормараздатчык, а конь.

IMG_9902.jpg

Работнікі з непрыхаванай настальгіяй і сумам успамінаюць часы, калі ў Стрыпунах быў свой малочны статак – цяпер пра гэта нагадвае толькі напаўразбураны кароўнік. На ферме “Стрыпуны” цяпер даглядаюць каля сотні быкоў. Зарплата работнікаў напрамую залежыць ад прываг жывёлы.

– Па нормах, на кожныя 100 кілаграмаў вагі быку трэба даць кілаграм канцэнтратаў, – гаворыць загадчыца фермы Крысціна Мазура. – Сталі даваць менш – і прывагі літаральна за месяц зніліся на 300 грамаў. Але гэта ўсё – вытворчыя пытанні. Галоўнае – ёсць ферма, а ў нас – работа.

Падзячным пісьмом і падарункам была адзначана Валянціна Цэйка, стаж працы якой на гэтай ферме пераваліў за дваццаць гадоў.

***

Ферма “Талюшаны” –

з тых маленькіх ферм, якія асаблівыя сваёй няўлоўнай утульнасцю, хатняй атмасферай. Хоць, канешне, ні ў якое параўнанне яна не ідзе з сучаснымі малочна-таварнымі комплексамі, дзе за дойкай сочыць камп’ютар, а для працаўнікоў створаны ўсе ўмовы для працы: ёсць душавыя кабіны і пральная машына, тым не менш бачна, што да ўсяго тут прыкладзена працавітая жаночая рука. У бытавых памяшканнях чыста і цёпла, на падваконні стаяць кветкі.

IMG_9911.jpg

Загадчыца фермы Люцыя Дземідовіч прызнаецца, што любіць, каб ва ўсім быў толк і парадак – прытрымлівацца гэтага правіла яна патрабуе і ад падначаленых, і ад дамашніх.

– На ферме ў Талюшанах я з 1991 года. Пачынала з даяркі, была аператарам па абслугоўванні малочнага абсталявання, а апошнія гады працую загадчыцай. Калектыў наш невялікі – усяго 6 чалавек, але дружны. На ферме ўтрымліваецца 211 быкоў і цялушак. І дома трымаю гаспадарку: дзве каровы, конь, свінні. Не разумею, як жыць на вёсцы і не трымаць жывёлу.

***

МТК “Падольцы”

Хоць Леаніду Кімстачу ў той дзень мы не ўручылі падарунак – мужчына быў на выхадным і падзяку за работу перадаць яму паабяцала загадчыца комплексу – затое атрымалася прадуктыўная размова з працаўнікамі МТК “Падольцы”.

На комплексе працуюць 32 чалавекі, утрымліваецца 1 348 галоў, з якіх 765 – дойны статак. Па словах аператараў машыннага даення, пасля пераводу дойных кароў з фермы “Кямелішкі”, дойка стала займаць больш часу: у нарматыўныя пяць гадзін жанчыны не ўкладваюцца: за дзень яны праводзяць на комплексе 14 гадзін, а ў табель працоўнага часу ідзе толькі 12 гадзін. Юрый Аляксандравіч, паабяцаў дамапагчы разабрацца з гэтым пытаннем.

***

МТК “Рытань”

Не першы год даяркай на комлексе працуе Святлана Баран. Мяккая па характары, але спрытная і ўвішная жанчына спраўна ўпраўляецца з дойкай кароў, і ў калектыве даярку цэняць і паважаюць.

IMG_9886.jpg

 

 

Текст: Алена Гануліч
Фото: Алена Гануліч
 
 

Что теряют работники, лишаясь профсоюзной организации?

Сегодня в коллективах нередко можно услышать вопрос: «Зачем нужен профсоюз?» Что же теряют работники, лишаясь профсоюзной организации?

 

Вступать и быть членом профсоюза следует для сохранения и повышения заработной платы и уровня своей жизни. В соответствии с действующим законодательством интересы работников при заключении коллективного договора может представлять только профсоюзная организация. Нет профсоюза – невозможно заключить коллективный договор, установить дополнительные льготы, гарантии, компенсации. Так, в нём можно предусмотреть:

  • более высокий размер тарифных ставок (окладов) и минимальной заработной платы, чем установлен Правительством РБ;
  • дополнительные случаи выплаты и увеличенные размеры выходных пособий;
  • оплату труда, применяемую в особых условиях, в ночное время;
  • более продолжительный оплачиваемый отпуск и многое другое.

 

Нет коллективного договора, значит наниматель единолично устанавливает формы, системы, и размеры оплаты труда, условия выплаты премий, доплат, надбавок, вознаграждений и других выплат стимулирующего характера; нет законного права на получение работниками части прибыли в виде дополнительных к действующему законодательству социальных выплат к отпускам, к юбилеям, на удешевление питания, проезд, оздоровление и других.

 

Действие коллективного договора распространяется и на руководителя предприятия.

 

Нет профсоюзной организации, нет профсоюзного комитета – значит, нет общественного контроля за соблюдением законодательства о труде и наниматель, единолично решает все вопросы, касающиеся трудовых отношений (приём, увольнение, переводы работников, нормирование труда, предоставление отпусков и т.д.).

 

Нет профсоюзной организации, нет профсоюзного комитета – значит, нет контроля за условиями и охраной труда на производстве (обеспечение средствами индивидуальной защиты, спецпитанием, санитарно-бытовыми условиями и помещениями), нет дополнительной компенсации за вред, причинённый работникам в результате увечья или иного повреждения здоровья.

 

Отсутствие профсоюза и коллективного договора неизбежно влекут утрату части прибыли организации из-за неурегулированности трудовых отношений, которые в ряде случаев без профсоюза не могут быть урегулированы. Примерами таких случаев могут служить: обязательность уведомления либо согласование с профсоюзом Правил внутреннего трудового распорядка, графиков трудовых отпусков. Нарушения данного порядка влекут при проверках государственных контролирующих органов применение экономических санкций организации, а это денежные средства, которые могли быть направлены на социальные нужды, материальную помощь работникам – членам первичных профсоюзных организаций.

 

Нет профсоюзной организации – значит, нет надёжной правовой защиты, бесплатной юридической консультации, адвокатской защиты в судах.

 

Если в учреждении, на предприятии произойдёт роспуск, ликвидация организации, то в отношении трудового коллектива автоматически перестают действовать свыше ста статей Трудового кодекса Республики Беларусь, которые отсылают нанимателя для согласования своих решений, либо к профсоюзному комитету, либо к коллективному договору и соглашению. В отношении данного коллектива также перестают действовать Закон Республики Беларусь «О профессиональных союзах» и многие другие законы.

 

СИЛА ПРОФСОЮЗНОЙ ОРГАНИЗАЦИИ – В ЕЁ МАССОВОСТИ, В СПЛОЧЁННОСТИ ЧЛЕНОВ ПРОФСОЮЗА, В ЭНЕРГИЧНОМ И ПРИНЦИПИАЛЬНОМ ПРОФСОЮЗНОМ КОМИТЕТЕ

ДАВАЙТЕ ЖЕ ВМЕСТЕ ДОБИВАТЬСЯ ЭТОГО

 
©БЕЛТА

ПРЕИМУЩЕСТВА ЧЛЕНА ПРОФСОЮЗА

 

Вступив в профсоюз, работник – член профсоюза получает право:

  • участвовать в управлении предприятием, на котором работает;
  • заключать коллективный договор;
  • на получение всех социально-экономических норм и льгот, предусмотренныхколлективным договором;
  • на бесплатную юридическую помощь по вопросам трудового права: приема на работу, переводов по работе и увольнению, рабочего времени и отдыха, охраны труда и техники безопасности, гарантий и компенсаций и др.;
  • на рассмотрение индивидуального трудового спора работника – при участии профсоюзного органа;
  • на содействие профсоюза и его специалистов по вопросам оплаты труда, размера заработной платы и своевременной ее выплаты;
  • на проверку правильности начисления заработной платы;
  • на защиту работника профсоюзом в случае необоснованных предложений на увольнение с работы, других несправедливых действий со стороны нанимателя;
  • на бесплатную правовую помощь профсоюза в рассмотрении его вопросов в суде;
  • на защиту члена профсоюза при расследовании несчастных случаев на производстве и профессиональных заболеваний, по вопросам возмещения вреда, причиненного их здоровью на производстве (на работе);
  • на материальную помощь в случае возникновения тяжелых жизненных обстоятельств и т.д.;
  • на помощь в получении льготной путевки на санаторно-курортное лечение, на оздоровление и отдых для себя и членов семьи;
  • на помощь в организации оздоровления детей;
  • на обращение в профком, к его лидеру, в любой вышестоящий профсоюзный орган по любым вопросам, возможность свободно высказывать и отстаивать на профсоюзном собрании, конференции свое мнение по вопросам трудовых, социальных и связанных с ними отношений, а также по вопросам работы профсоюзной организации, профкома и его лидера.

 

Если Вы не член профсоюза, Вы лишаете себя указанной выше помощи и поддержки профсоюза и всегда остаетесь один на один с нанимателем!

на сайте используется информация с сайта http://mojazarplata.by,   http://mintrud.gov.by

 
 
 
Гродненская областная организация
Опрос
Знаешь ли ты своего председателя профкома?
ГРОДНЕНСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ

ФЕДЕРАЦИЯ ПРОФСОЮЗОВ БЕЛАРУСИ

Республиканский комитет Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса