МЫ - ОБЪЕДИНЯЕМ!
ЛЮБИТЬ ЛЮДЕЙ, РАБОТАТЬ ДЛЯ ЛЮДЕЙ!
Островецкая районная профсоюзная организация
Белорусского профессионального союза работников агропромышленного комплекса
231201 ул. Октябрьская, 5 г. Островец
тел/факс: +375159179353
У народзе кажуць: добры работнік – сыты работнік. Згадзіцеся, калі бурчыць у жываце, якая можа быць работа?
Як наладжана харчаванне механізатараў у гаспадарках раёна ў гэтыя ў прамым і пераносных сэнсах – гарачыя дні? Гэта высвятлялі старшыня Астравецкай раённай арганізацыі «Беларускі прафесійны саюз работнікаў аграпрамысловага комплексу» Юрый Аляксандравіч Адула і журналіст раёнкі.
Напрыканцы мінулага тыдня мы аб’ехалі ўсе сталовыя сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.
– Праблем з арганізацыяй харчавання, асабліва ў такія напружаныя сезоны, як пасяўная і ўборачная кампаніі, канешне, хапае. Не простая гэта справа – арганізаваць па ўсіх правілах харчаванне сотні людзей, – па дарозе разважае Юрый Аляксандравіч. – Аднак усе выдаткі і клопаты ў рэшце даюць станоўчы вынік. Ад самаадчування працаўніка, яго працаздольнасці і нават ад настрою ў многім залежыць вынік працы – значыць, і эканоміка ўсяго прадпрыемства.
Падчас сяўбы і жніва не менш напружана, чым хлебаробы,працуюць і повары. Адна справа – прыгатаваць абед на сям’ю, іншая – накарміць да сотні ці нават больш чалавек і кожны дзень «падаць» у поле новыя, сытныя і смачныя стравы. Задача, як па мне, – не з лёгкіх.
Хлебаробы – народ просты, вясковы, не звыклы да далікатэсаў, але нараканні час ад часу здараюцца: хтосьці не любіць халаднік, іншы не можа глядзець на макароны – штодня яму бульбу падавай… Зразумела, што ўсім не дагодзіш: у кожнага свой густ. Забягаючы наперад, адзначу, што падчас свайго гастранамічнага падарожжа ўпэўнілася: повары імкнуцца прыгатаваць абед з душой, смачна і па-хатняму накарміць кожнага хлебароба.
Бясплатны сыр – у «Гудагаі»
Першы прыпынак – сталовая КСУП «Гудагай» у Малях. Будынак, у якім актыўна ідзе рамонт, хутка стане адміністрацыйным.
На парозе сталовай нас сустракае мілавідная жанчына.
– Валянціна Вікенцьеўна Базюк, – прадстаўляецца яна. – Загадчыца сталовай і па сумяшчальніцтву – адказная за харчаванне. На кухні працуе тры повары, два кухонныя работнікі і я.
– Сёлета мы значна абнавіліся, – працягвае жанчына. – Набылі чатыры мыйкі, 150 талерак, спецыяльную шафу для хлеба. Па словах шэфа, гэта далёка не ўсе «абноўкі»: у планах – капітальны рамонт.
– Тры машыны, што дастаўляюць ежу на поле, прайшлі санітарную праверку і маюць адпаведныя дакументы. Сталоўку таксама правяралі работнікі санэпідэмстанцыі.
Заключэнне: змывы адпавядаюць нормам, праблем не выяўлена, – радасна падагульняе размову жанчына.
ВЫНІКІ
Харчуюцца: 210 чалавек.
Кошт: 2,50 – 3 рублі, механізатараў кормяць бясплатна
Прадукты: уласная ялавічына, свініну набываюць на Ашмянскім мясакамбінаце, гародніну – у мясцовай нарыхтоўчай канторы, у фермера, крупы – праз «Бакалею». Працуюць без пасрэднікаў.
Сёння на абед у механізатараў: расольнік, катлета, макароны, салата са свежай морквы, кісель, хлеб.
Бонус: бясплатны бутэрброд з каўбасой.
Возяць без дазволу?
На гадзінніку – 10 раніцы. На кухні КСУП «Гервяты» ў самым разгары прыгатаванне.
– Рук не хапае, – канстатуе загадчыца сталовай Альбіна Мар’янаўна Яцэвіч, якая, з невялікімі перапынкамі амаль 15 гадоў корміць гервяцкіх механізатараў. – На кухні працуе пяць чалавек, нам дапамагае работніца кафэ. Я распрацоўваю меню на тыдзень: стараюся, каб стравы не паўтараліся.
Старшыню райкама прафсаюза работнікаў АПК не задаволіў той факт, што ніводная машына (на 20 красавіка. – А.Г.), якая развозіць у поле абеды, не атрымала для гэтага патрэбнага санітарнага дазволу… Гэты хіб паабяцалі выправіць у бліжэйшы час.
ВЫНІКІ
Харчуюцца: 80 чалавек.
Кошт: 4,50 рубля, для хлебаробаў – 90 капеек.
Прадукты: уласная ялавічына, свініна з Ашмянскага мясакамбіната.
На абед у механізатара: боршч, бульбяное пюрэ, каўбаскі па-слуцку, салата са свежай капусты, чай, хлеб.
Бонус: падвячорак.
Абед як з рэстарана
Некалькі гадоў назад валявым рашэннем праўлення СВК «Міхалішкі» было адкрыта ўласнае кафэ ў закінутым райспажыўтаварыствам будынку. Нягледзячы на цяжкасці, немалыя выдаткі на рамонт, усё атрымалася.
Сёння мінакоў, якія праязджаюць па Полацкім тракце, вітае сучаснае кафэ «Вілія»: пабліскваюць круглымі бакамі нацёртыя бакалы, бялюткія талеркі чакаюць гасцей. Кафэ арандуюць для правядзення ўрачыстасцей – гэта прыносіць дадатковы даход.
– Акрамя сваіх працаўнікоў, занятых на палявых работах, рыхтуем комплексныя абеды для 90 работнікаў атамнай электрастанцыі. Меню аднолькавае, – расказвае загадчыца кафэ Святлана Уладзіславаўна Чайснойць. – На кухні працуе сем чалавек, ёсць у кафэ бармэн і афіцыянт. На два ўчасткі абеды развозяць дзве машыны.
Міхалішкаўскім поварам можна толькі пазайздросціць: вялікая прасторная кухня, сучаснае абсталяванне, посуд – у іх ёсць усё неабходнае, каб смачна гатаваць для сваіх работнікаў.
ВЫНІКІ
Харчуюцца: каля 90 чалавек.
Кошт: прыблізна 3 рублі, для механізатараў – 1,10 рублёў.
Прадукты: уласная ялавічына, свініна з КСУП «Варняны», гародніна і крупы набываюцца без пасрэднікаў.
На абед у механізатара: хлеб, гарохавы суп, пярловая каша, катлета, салата са свежай капусты, напітак.
Сціпла – але смачна
Сталовая РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» ні ў якое параўнанне не ідзе з тымі ж «Гервятамі» ці «Міхалішкамі»: рамонту тут даўно не было, а алюмініевыя каструлі, відаць, засталіся поварам у спадчыну яшчэ з савецкіх часоў. А вось чысціню, як і ўтульнасць у абедзеннай зале, створаныя намаганнямі працаўніц кухні, нельга не адзначыць.
– На кухні працуюць адзін повар і два раздатчыкі, – расказвае Вольга Іосіфаўна Валанцэвіч, якая ў гарачы сезон мяняе работу лабаранта на пасаду загадчыцы сталовай. – Праблемы, вядома, ёсць. Абеды развозіць толькі адна машына. Пакуль яна даедзе з Падольцаў у Ройсцішкі, усё ўжо халоднае. Механізатары незадаволеныя – і я іх разумею. Чакаем, пакуль адрамантуюць другую машыну.
У саўгасе кормяць толькі занятых на палявых работах працаўнікоў. Падвячоркі яны атрымліваюць падчас корманарыхтоўкі і жніва.
На выхадзе са сталовай мы сустрэлі дырэктара саўгаса Аляксандра Віктаравіча Шчуку. Старшыні райкама прафсаюза ён паабяцаў, што з дня на дзень на лінію «абедаў» выйдзе і другая машына. Пытанне з іх санпашпартамі, а калі больш дакладна – іх адсутнасцю, застаецца адкрытым…
ВЫНІКІ
Харчуюцца: каля 50 чалавек.
Кошт: поўны – каля 8 рублёў. Для працаўнікоў – 1,30 рубля.
Прадукты: уласная ялавічына, свініна набываецца ў КСУП «Варняны», іншыя прадукты – у райспажыўтаварыстве.
На абед у механізатара: хлеб, суп з макаронамі, каўбаса, адвараны рыс, салата са свежай морквы, чай.
Кормяць паляводаў і жывёлаводаў
На момант нашага прыезду ў КСУП «Варняны» сталовай часова загадвала Ганна Яраславаўна Астроўская. Шэф-повар Галіна Францаўна Грабоўская, якая не адзін год смачна і сытна корміць варнянскіх хлебаробаў, знаходзілася ў адпачынку.
– Наша кухня хоць і маленькая, але мы да яе ўжо прывыклі, – расказвае жанчына. – Працуюць чатыры повары і тры раздатчыцы. Абеды ў поле развозяць тры машыны. Падвячоркі гатуем толькі падчас уборкі.
Сёлета на варнянскай кухні з’явіліся новыя газавая пліта і халадзільнік. Але ад пары і вільгаці, якія імгненна напаўняюць падчас гатавання невялікае памяшканне, не ратуе нават выцяжка – даводзіцца адчыняць дзверы…
– Акрамя хлопцаў, якія працуюць у полі, кормім работнікаў малочна-таварных комплексаў і ферм – «Кярняны», «Газа» і «Беразоўка», – працягвае жанчына. – Яны, як фабрыкі: людзі ж не паедуць дадому абедаць. На ўсіх комплексах ёсць мікрахвалёўкі.
Акрамя гэтага, у КСУП «Варняны» працуе сталовая на свінакомплексе, так званым закрытым аб’екце, дзе абедаюць каля 60 чалавек.
ВЫНІКІ
Харчуюцца: 130 чалавек, з іх каля 100 хлебаробаў.
Кошт: 2,75 рубля, для «палявых» работнікаў – 1,10 рубля.
Прадукты: уласныя свініна і ялавічына; крупа, макароны набываюцца праз «Бакалею».
На абед у механізатара: рысавы суп, катлета, макароны, салата са свежай капусты, чай, хлеб.
…Хлебаробы, якія знаходзяцца на «перадавой» сяўбы, і повары, што забяспечваюць іх харчовы «тыл», па вялікім рахунку, робяць адну агульную і вялікую справу – вырошчваюць Яго Вялікасць Хлеб.
Что теряют работники, лишаясь профсоюзной организации?
Сегодня в коллективах нередко можно услышать вопрос: «Зачем нужен профсоюз?» Что же теряют работники, лишаясь профсоюзной организации?
Вступать и быть членом профсоюза следует для сохранения и повышения заработной платы и уровня своей жизни. В соответствии с действующим законодательством интересы работников при заключении коллективного договора может представлять только профсоюзная организация. Нет профсоюза – невозможно заключить коллективный договор, установить дополнительные льготы, гарантии, компенсации. Так, в нём можно предусмотреть:
Нет коллективного договора, значит наниматель единолично устанавливает формы, системы, и размеры оплаты труда, условия выплаты премий, доплат, надбавок, вознаграждений и других выплат стимулирующего характера; нет законного права на получение работниками части прибыли в виде дополнительных к действующему законодательству социальных выплат к отпускам, к юбилеям, на удешевление питания, проезд, оздоровление и других.
Действие коллективного договора распространяется и на руководителя предприятия.
Нет профсоюзной организации, нет профсоюзного комитета – значит, нет общественного контроля за соблюдением законодательства о труде и наниматель, единолично решает все вопросы, касающиеся трудовых отношений (приём, увольнение, переводы работников, нормирование труда, предоставление отпусков и т.д.).
Нет профсоюзной организации, нет профсоюзного комитета – значит, нет контроля за условиями и охраной труда на производстве (обеспечение средствами индивидуальной защиты, спецпитанием, санитарно-бытовыми условиями и помещениями), нет дополнительной компенсации за вред, причинённый работникам в результате увечья или иного повреждения здоровья.
Отсутствие профсоюза и коллективного договора неизбежно влекут утрату части прибыли организации из-за неурегулированности трудовых отношений, которые в ряде случаев без профсоюза не могут быть урегулированы. Примерами таких случаев могут служить: обязательность уведомления либо согласование с профсоюзом Правил внутреннего трудового распорядка, графиков трудовых отпусков. Нарушения данного порядка влекут при проверках государственных контролирующих органов применение экономических санкций организации, а это денежные средства, которые могли быть направлены на социальные нужды, материальную помощь работникам – членам первичных профсоюзных организаций.
Нет профсоюзной организации – значит, нет надёжной правовой защиты, бесплатной юридической консультации, адвокатской защиты в судах.
Если в учреждении, на предприятии произойдёт роспуск, ликвидация организации, то в отношении трудового коллектива автоматически перестают действовать свыше ста статей Трудового кодекса Республики Беларусь, которые отсылают нанимателя для согласования своих решений, либо к профсоюзному комитету, либо к коллективному договору и соглашению. В отношении данного коллектива также перестают действовать Закон Республики Беларусь «О профессиональных союзах» и многие другие законы.
СИЛА ПРОФСОЮЗНОЙ ОРГАНИЗАЦИИ – В ЕЁ МАССОВОСТИ, В СПЛОЧЁННОСТИ ЧЛЕНОВ ПРОФСОЮЗА, В ЭНЕРГИЧНОМ И ПРИНЦИПИАЛЬНОМ ПРОФСОЮЗНОМ КОМИТЕТЕ
ДАВАЙТЕ ЖЕ ВМЕСТЕ ДОБИВАТЬСЯ ЭТОГО
Вступив в профсоюз, работник – член профсоюза получает право:
Если Вы не член профсоюза, Вы лишаете себя указанной выше помощи и поддержки профсоюза и всегда остаетесь один на один с нанимателем!