МЫ - ОБЪЕДИНЯЕМ!
ЛЮБИТЬ ЛЮДЕЙ, РАБОТАТЬ ДЛЯ ЛЮДЕЙ!
Островецкая районная профсоюзная организация
Белорусского профессионального союза работников агропромышленного комплекса
231201 ул. Октябрьская, 5 г. Островец
тел/факс: +375159179353
На працягу многіх стагоддзяў, пачынаючы з часоў, калі збожжа сеялі і ўбіралі ўручную, і заканчваючы сённяшнім днём, калі хлебаробы маюць на ўзбраенні сучасную тэхніку і веды, галоўным клопатам вяскоўцаў нязменна застаецца сяўба… Хто ў час адсеецца – той будзе з хлебам.
Здаровая канкурэнцыя ў любой дзейнасці – рухавік справы. На 17 красавіка па тэмпах сяўбы ранніх збожжавых і зернебабовых культур у лідарах былі гервятцы – праўда, з адрывам ад гудагайцаў усяго на адзін працэнт…
І першыя, і другія з ліку тых, хто хутка стартуе і не скідае на працягу ўсёй дыстанцыі набраных абаротаў. І справа, як можа памылкова падумаць недасведчы чытач, не ў тым, «хто каго». Хуткім тэмпам яравой сяўбы ёсць рацыянальнае тлумачэнне: каб атрымаць добры ўраджай, трэба ў самыя кароткія тэрміны правесці пасяўную кампанію. Прамаруджванне – свядомая страта будучага ўраджаю…
У галоўнага агранома Аляксандра Кавалькі зараз напружаная пара
– Галоўнае – тэхналогія і яшчэ раз тэхналогія, – па дарозе на поле, дзе сеялі пшаніцу, расказвае галоўны аграном КСУП «Гервяты» Аляксандр Кавалька. – Для таго, каб паспяхова правесці пасяўную, у нашай гаспадарцы ёсць усё: насенне, тэхніка, паліва, гаруча-змазачныя матэрыялы. Асноўным складнікам поспеху сяўбы ўсё ж лічу людзей: рыхтуюць глебу, сеюць, падкормліваюць азімыя вопытныя працаўнікі, для якіх хлебаробная праца – справа жыцця.
Да слова сказаць, для Аляксандра Кавалькі сёлетняя веснавая пасяўная кампанія ў якасці галоўнага агранома – першая. Да гэтага ён працаваў у гаспадарцы аграномам-аграхімікам.
– Раней маім клопатам было падабраць угнаенні, пестыцыды і іншую «хімію», зрабіць разлікі і пракантраляваць іх унясенне, – расказвае галоўны аграном. – Цяпер, канешне, фронт работ значна пабольшаў: адказваю за ўсё раслінаводства ў гаспадарцы. Клопатна – але цікава. Тым больш, што з былым галоўным аграномам Дзянісам Кірпам, які цяпер займае пасаду намесніка дырэктара па вытворчасці, у нас склаліся сяброўскія адносіны: ёсць з кім параіцца і да каго звярнуцца за прафесійнай парадай.
Па словах тэхнолага гервяцкіх палёў, пасеяць раннія збожжавыя і зернебабовыя культуры ў гаспадарцы плануюць да 25 красавіка, астатнія культуры, акрамя грэчкі, – да 9 мая.
У дзень нашага прыезду ў гаспадарку на розных участках КСУП «Гервяты» кіпела работа. З сяўбой ранніх збожжавых і зернебабовых культур гервятцы справіліся больш чым напалову. Акрамя збожжа, пачалі сеяць цукровыя буракі і з дня на дзень прыступяць да кукурузы.
Валерый Пучынскі займаецца падкормкай на РМУ8000
Насенне пшаніцы прыгорнута на плошчы 400 гектараў, што складае 100 працэнтаў ад запланаванага. Ячмень заняў 63 працэнты адведзеных пад гэтую культуру плошчаў, авёс – 21 працэнт, ці 53 гектары.
Агульнымі намаганнямі чатырох камбінаваных пасяўных агрэгатаў у сярэднім за дзень у гаспадарцы засяваецца каля 135 гектараў, што складае 6 працэнтаў ад агульнага плана сяўбы. Што тут яшчэ дадаць? Памагай бог!
У КСУП «Гервяты» раннія збожжавыя і зернебабовыя сеюць чатыры магутных пасяўных агрэгаты. Яшчэ па дзве сеялкі задзейнічаны на сяўбе цукровых буракоў і падсеве шматгадовых траў. Да сяўбы глебу рыхтуюць два дзевяціметровыя і чатыры шасціметровыя культыватары. Дарэчы, сёлета ў КСУП «Гервяты» набылі 24-метровы прычапны апырсквальнік.
Эдуард Мілэйша, як і кожны год, сее збожжа
– Сеяць збожжавыя пачалі 6 красавіка – пазней, чым летась, – расказвае адзін з вопытнейшых сейбітаў гаспадаркі Эдуард Мілэйша. – Зіма снегу ў гэтым годзе не шкадавала: азімыя добра перазімавалі, а вось дачакацца, пакуль падсохнуць палі, доўга не маглі. Галоўнае – каб моцна не дажджыла, а так, па ўсім бачна, у тэрміны павінны адсеяцца.
Акрамя сяўбы на парадку дня хлебаробаў падкормка азімых, якія, да радасці гервяцкіх аграрыеў, выйшлі з зімоўкі ў добрым стане. І рапс, і збожжавыя, і шматгадовыя травы ў КСУП «Гервяты» ўжо падкармілі па першым разе, цяпер ідзе другая падкормка. Падкормлены і 838 гектараў – 26 працэнтаў ад агульнага плана – сенакосаў і пашы.
Хочацца спадзявацца, што гаспадарскі падыход гервяцкіх хлебаробаў на пасяўной дапаможа ім восенню быць і з хлебам, і з малаком.
Сёлета ў параўнанні з мінулым годам структура пасяўных плошчаў у Гервятах амаль не змянілася. Падчас веснавой сяўбы тут плануюць пасеяць 4 348 гектараў яравых культур, з якіх 2 260 – ранніх збожжавых і зернебабовых – без уліку кукурузы, грэчкі і проса. Яравы авёс будзе прыгорнуты ў глебу на плошчы 250 гектараў, ячмень – 1 300 гектараў, з якіх 250 адведзены пад півавараны. Пшаніца зойме 400 гектараў, а зернебабовыя – у 310 гектараў. Пад кукурузу будзе адведзена 1 350 гектараў, пад цукровыя буракі – 500.
Па словах намесніка дырэктара па вытворчасці Дзяніса Кірпы, сёлета плануецца пасеяць 250 гектараў люцэрны ў чыстым выглядзе. Збожжа збожжам, але якасныя кармы яшчэ ніхто не адмяняў. Люцэрна – адна з найбольш карысных і спажыўных культур для жывёлы. Акрамя гэтага, сёлета набылі насенне гароху і бабоў: за іх кошт зменшацца затраты на набыццё высокабялковых жмыху і шроту… Таксама робіцца стаўка на кукурузу – высокапажыўны корм для жывёлы, які спрыяе вытворчасці малака.
Прыгожая высокая зялёная кукуруза – яшчэ не корм, – гаворыць намеснік дырэктара. – Трэба, каб былі буйныя пачаткі. Гэта ўсё роўна, што есці: пустую кашу – ці запраўленую маслам. Ёсць розніца?
Рамуальд Алёкса, вадзіцель
Анджэй Ясевіч, сейбіт
Віктар Мажэйка падвозіць КАС
Ігар Гудзінскі на «Расе» падкормлівае пасевы
Вадзіцель Міхаіл Серадоў павінен забяспечыць бесперабойную работу сейбітаў
Задача механізатара Рымаса Трапшыса – падрыхтаваць глебу да сяўбы
Что теряют работники, лишаясь профсоюзной организации?
Сегодня в коллективах нередко можно услышать вопрос: «Зачем нужен профсоюз?» Что же теряют работники, лишаясь профсоюзной организации?
Вступать и быть членом профсоюза следует для сохранения и повышения заработной платы и уровня своей жизни. В соответствии с действующим законодательством интересы работников при заключении коллективного договора может представлять только профсоюзная организация. Нет профсоюза – невозможно заключить коллективный договор, установить дополнительные льготы, гарантии, компенсации. Так, в нём можно предусмотреть:
Нет коллективного договора, значит наниматель единолично устанавливает формы, системы, и размеры оплаты труда, условия выплаты премий, доплат, надбавок, вознаграждений и других выплат стимулирующего характера; нет законного права на получение работниками части прибыли в виде дополнительных к действующему законодательству социальных выплат к отпускам, к юбилеям, на удешевление питания, проезд, оздоровление и других.
Действие коллективного договора распространяется и на руководителя предприятия.
Нет профсоюзной организации, нет профсоюзного комитета – значит, нет общественного контроля за соблюдением законодательства о труде и наниматель, единолично решает все вопросы, касающиеся трудовых отношений (приём, увольнение, переводы работников, нормирование труда, предоставление отпусков и т.д.).
Нет профсоюзной организации, нет профсоюзного комитета – значит, нет контроля за условиями и охраной труда на производстве (обеспечение средствами индивидуальной защиты, спецпитанием, санитарно-бытовыми условиями и помещениями), нет дополнительной компенсации за вред, причинённый работникам в результате увечья или иного повреждения здоровья.
Отсутствие профсоюза и коллективного договора неизбежно влекут утрату части прибыли организации из-за неурегулированности трудовых отношений, которые в ряде случаев без профсоюза не могут быть урегулированы. Примерами таких случаев могут служить: обязательность уведомления либо согласование с профсоюзом Правил внутреннего трудового распорядка, графиков трудовых отпусков. Нарушения данного порядка влекут при проверках государственных контролирующих органов применение экономических санкций организации, а это денежные средства, которые могли быть направлены на социальные нужды, материальную помощь работникам – членам первичных профсоюзных организаций.
Нет профсоюзной организации – значит, нет надёжной правовой защиты, бесплатной юридической консультации, адвокатской защиты в судах.
Если в учреждении, на предприятии произойдёт роспуск, ликвидация организации, то в отношении трудового коллектива автоматически перестают действовать свыше ста статей Трудового кодекса Республики Беларусь, которые отсылают нанимателя для согласования своих решений, либо к профсоюзному комитету, либо к коллективному договору и соглашению. В отношении данного коллектива также перестают действовать Закон Республики Беларусь «О профессиональных союзах» и многие другие законы.
СИЛА ПРОФСОЮЗНОЙ ОРГАНИЗАЦИИ – В ЕЁ МАССОВОСТИ, В СПЛОЧЁННОСТИ ЧЛЕНОВ ПРОФСОЮЗА, В ЭНЕРГИЧНОМ И ПРИНЦИПИАЛЬНОМ ПРОФСОЮЗНОМ КОМИТЕТЕ
ДАВАЙТЕ ЖЕ ВМЕСТЕ ДОБИВАТЬСЯ ЭТОГО
Вступив в профсоюз, работник – член профсоюза получает право:
Если Вы не член профсоюза, Вы лишаете себя указанной выше помощи и поддержки профсоюза и всегда остаетесь один на один с нанимателем!